1
Галоўная / Кіраўніцтва / Старшыня райвыканкама

Старшыня райвыканкама

Паскробка Алег Рыгоравіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці.

У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, у 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў на вытворчым рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Шклозавод Нёман» у г. Бярозаўка, з 2002 па 2009 гады працаваў у арганізацыях жыллёва-камунальнай сферы г. Мінска. З 2009 па 2012 гады працаваў на кіруючых пасадах у адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, з 2012 па 2015 гады ўзначаліў адміністрацыю Цэнтральнага раёна г. Мінска, з 2015 па 2017 быў першым намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

10 жніўня 2017 года Паскробка А.Р. прызначаны старшынёй Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.