1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

«Брэйн-рынг» аб шкодзе курэння прайшоў у Салігорску

22.11.2019
21 лістапада ў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы прайшоў "Брэйн-рынг" прымеркаваны да Міжнароднага дня адмовы ад курэння. У ім прынялі ўдзел навучэнцы дзяржаўнага і горна-хімічнага каледжаў. Мерапрыемства было падзелена на некалькі тураў падчас якіх студэнты адказвалі на пытанні пра шкоду цыгарэт для здароўя. Акрамя таго перад прысутнымі выступіла лекар псіхолаг-нарколаг для дзяцей і падлеткаў ПНД УАЗ "Салігорская ЦРБ" Галіна Багдановіч. У канцы сустрэчы каманду студэнтаў, якія адказалі правільна на найбольшую колькасць пытанняў, узнагародзілі прызамі.
Усе навіны