1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Экскурсіі пра вайну для салігарчан правядуць рэканструктары ў форме Чырвонай Арміі

16.03.2020

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі Салігорскі краязнаўчы музей сумесна з рэканструктарскім клубам "Памяць" г. Гомель запрашае жыхароў і гасцей горада на экскурсію, якая прысвечана Вялікай Айчыннай вайне.

Наведвальнікі змогуць убачыць экспазіцыю, падрабязна даведацца пра быт, абмундзіраванне ў гады Вялікай Айчыннай вайны і многае іншае. Экскурсіі будуць праходзіць у арыгінальным абмундзіраванні вайскоўцаў Чырвонай Арміі.

Экскурсіі сумесна з рэканструктарамі будуць праходзіць па выхадных днях толькі па папярэднім запісе!

Запісацца на экскурсію можна па тэл. 8(0174)258026, 258603.

Усе навіны