1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

"Ёлка жаданняў"

24.12.2019
Салігорская раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правяла традыцыйную навагоднюю акцыю. У гэтым годзе валанцёрская "Ёлка жаданняў" заіскрыліся праменьчыкамі дабра крыху раней. Валанцёры сумесна са штогадовымі спонсарамі акцыі-кампанія "Грузаперавозкі 207" - павіншавалі адзінока пражываючых інвалідаў. Ім уручылі прадуктовыя наборы і наборы сродкаў гігіены. Таксама валанцёры пагутарылі з людзьмі, якіх наведвалі, бо часам гэтай катэгорыі грамадзян вельмі не хапае ўвагі і зносін. Дапамога была прынятая падапечнымі з непрыхаванай радасцю. Бо часта здараецца, што людзі стаяць перад выбарам: ежа або аплата рахункаў. І такая простая дапамога, як купля прадуктовага набору, аказваецца вельмі патрэбнай.
Усе навіны