1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Госці з сямі раёнаў пабывалі ў Салігорску на епархіяльнай ёлцы

13.01.2020
Напярэдадні старога Новага года ў Палацы культуры г. Салігорска ў чацвёрты раз сабраліся госці благачынняў Слуцка-Салігорскай епархіі. На епархіяльную ёлку былі запрошаныя дзеці з сямі царкоўных акругаў, якія ўваходзяць у Слуцкую епархію: Нясвіжскі, Старадарожскі Капыльскі, Клецкі, Любанскі, Слуцкі і Салігорскі раёны. Мерапрыемства ўжо стала традыцыйным і папулярным сярод вернікаў.  Сёлета гасцей аказалася яшчэ больш, у Тэатральнай зале Палаца культуры пустуючых месцаў не было.
Разам глядзелі тэатралізаванае прадстаўленне сям'і святароў, навучэнцы нядзельных і адукацыйных школ, а таксама выхаванцы ЦКРНіР і сацыяльна-педагагічных прытулкаў. Святочны вечар наведаў епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній. Арганізатарамі епархіяльнай елкі традыцыйна выступілі Слуцка-Салігорская епархія, нядзельная школа  імя роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія і братэрства ў гонар дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх парафіі кафедральнага сабора Раства Хрыстова ў горадзе Салігорску пры падтрымцы Салігорскага райвыканкама. Духоўна-асветніцкі спектакль на сцэне прадставілі выхаванцы Салігорскай нядзельнай школы. Па заканчэнні тэатральнага дзейства было прадастаўлена слова епіскапу Слуцкаму і Салігорскаму Антонію. Ён падзякаваў усім, хто дапамог ўвасобіць ідэю ў жыццё і працягвае добрае пачынанне. Таксама нагадаў прысутным аб галоўных каштоўнасцях, якія ёсць у нас. У фінале вечара ўсе дзеці атрымалі салодкія падарункі.
Усе навіны