1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

"Паштоўкі вам раскажуць пра вайну" - новая дэманстрацыйная пляцоўка Салігорскай раённай бібліятэкі

08.05.2020

Нажаль, усе мы сёння вучымся жыць ва ўмовах, прадыктаваных зменамі ў свеце.

І ў ліку тых, хто заўсёды "трымае нос па ветры", - Салігорская раённая бібліятэка!

Каб пашырыць сваю інфармацыйную прастору і зрабіць крок насустрач да сваіх чытачоў, вынаходлівыя супрацоўнікі бібліятэкі зрабілі гэты крок на...вуліцу, распрацаваўшы новую дэманстрацыйную пляцоўку - арт-акно, з нагоды 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Арт-акно - гэта выстава пад назвай "Паштоўкі вам раскажуць пра вайну", якая з'явілася шмат у чым дзякуючы калекцыянеру-філакартысту, пастаяннай чытачцы раённай бібліятэкі і актыўнаму ўдзельніку клуба кветкаводаў "Флора" - Зінаідзе Васільеўне Рамановіч.

Арганізатары выставы не толькі пастараліся захаваць пры афармленні арт-акна неабходную эстэтыку, але і ўнеслі ў гэтую працу сваю фантазію і душу!

Паважаныя жыхары Салігоршчыны! Калі вы хочаце зірнуць на ваенныя падзеі з нечаканага ракурсу, вам абавязкова трэба наведаць гэтую выдатную пляцоўку!

shahter.by. Фота прадастаўлены ўдзельнікамі мерапрыемства

Усе навіны