1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Выстава ў краязнаўчым музеі

28.10.2019
25 кастрычніка ў краязнаўчым музеі адкрылася выстава, на якой прадстаўлены работы выпускнікоў дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Салігорска. Выстава будзе працаваць на працягу месяца.
На адкрыцці выставы дырэктар дзіцячай мастацкай школы мастацтваў Яніна Круковіч трохі распавела пра тое, што з сябе прадстаўляе новая выстава:
- На гэтай выставе прадстаўлены работы выпускнікоў 2019 года. Тут прадстаўлены не ўсе работы. Па нашых мерках выпуск быў невялікі-46 выпускнікоў скончылі нашу школу. І кожны вучань рабіў па чатыры экзаменацыйныя работы. Малюнак, жывапіс, кампазіцыя. Плюс работа на выбар: кераміка, батык ці графіка. Атрымалася каля двухсот экзаменацыйных работ. Гэтая выстава ў нас другая. Першая прайшла ў дзень уручэння атэстатаў у школе. Бо выстава была аднадзённая, усе жадаючыя не паспелі паглядзець. І як толькі з'явілася магчымасць, мы вырашылі зладзіць яшчэ адзін паказ. Але тут экспазіцыя атрымалася больш кампактная. Былі абраныя некаторыя работы па ўсіх экзаменацыйных напрамках.
"Хочацца сказаць, што з 46-ці выпускнікоў, 24 працягнулі навучанне ў вышэйшых і сярэдне спецыяльных навучальных установах мастацкага профілю , - у заключэнні выступу Яніна Круковіч яшчэ раз звярнулася да прысутных, - хацелася  пажадаць выпускнікам лёгкай жыццёвай дарогі, не спыняцца на дасягнутым, ісці да вызначанай мэты. Наперадзе шмат выстаў. І тая іскра творчасці, якая запалілася ў вашых сэрцах, каб яна не згасла, каб вы пранеслі яго праз усё жыццё.
Усе навіны