1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Чэмпіянат Беларусі па трох відах барацьбы стартуе ў Мінску

09.01.2020
Чэмпіянат Беларусі па грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе стартуе сёння ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Чэмпіянат Беларусі дасць магчымасць адабраць мацнейшых у сваіх вагавых катэгорыях, якія ў далейшым будуць спаборнічаць на алімпійскіх ліцэнзійных турнірах. Спаборніцтвы пройдуць у сакавіку ў Будапешце і ў красавіку ў Сафіі", - сказаў старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Камандар Маджыдаў. Ён адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы таксама стануць адборачнымі для маладых атлетаў для пападання ў нацыянальную каманду Беларусі.

Сярод вядомых спартсменаў па грэка-рымскай барацьбе выступяць Максім Кажарскі (вагавая катэгорыя 60 кг), Саслан Даураў (67 кг), Павел Лях (77 кг), Віктар Сасуноўскі (77 кг), Казбек Кілаў (77 кг), Мікалай Стадуб (87 кг), Радзік Куліеў (87 кг), Джавід Гамзатаў (97 кг) і Аляксандр Грабовік (97 кг).

У дзяўчат сярод іншых за ўзнагароды спаборніцтваў пазмагаюцца Ксенія Станкевіч, Віялета Чырык (абедзве - 50 кг), Ванэса Каладзінская (53 кг), Хрысціна Сазыкіна (59 кг) Марыя Мамашук (68 кг) і Васіліса Марзалюк (76 кг).

Завершыцца чэмпіянат Беларусі 13 студзеня.-0-

Усе навіны