1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Дзіцячая тэматычная пляцоўка МНС з'явілася ў аздараўленчым цэнтры «Ждановічы»

25.03.2020

Адна з мэтаў работнікаў Мінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - навучанне дзяцей правільнымі паводзінамі дома, на вуліцы, на дарозе, у транспарце. Як правіла, асноўныя пастулаты бяспекі даносяцца праз гульню.

Ратавальнікі - даўнія сябры дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Ждановічы»: кожную змену спецыялісты навучаюць дзяцей правілам бяспекі, арганізуюць конкурсы і тэматычныя квэсты.

Як паведамляе прэс-служба МНС Рэспублікі Беларусь, цяпер на тэрыторыі цэнтра з'явіўся свайго роду «астравок бяспекі» - вулічная дзіцячая пляцоўка ў стылі МНС. Гэта сумесная ідэя ратавальнікаў Прысталічча і кіраўніцтва цэнтра, якая дазволіць зрабіць інфармацыю аб бяспецы для падрастаючага пакалення яшчэ больш даступнай. Тэлефон службы, у якую можна патэлефанаваць пры любой няштатнай сітуацыі, цяпер у рабят заўсёды на ўвазе. Хлапчукі і дзяўчынкі з усёй краіны на працягу года наведваюць цэнтр, а гэта азначае, што тысячы дзіцячых вачэй убачаць і запомняць важную і карысную інфармацыю.

МНС Рэспублікі Беларусь

Усе навіны