1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Дзіцячы гульнявы комплекс адкрылі ў Нясвіжы

03.06.2020

Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Нясвіжскім раённым Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі адкрылі новы дзіцячы гульнявы комплекс, паведамляе Беларусь 1.

Гульнявая пляцоўка аб'яднала ў сабе некалькі лакацый: гульнявыя зоны, пясочніцу і альтанку. Усё гэта будзе спрыяць развіццю і сацыялізацыі выхаванцаў Цэнтра, які на сённяшні дзень наведваюць 24 дзіцяці з асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў.

Дарэчы, сертыфікат на набыццё і ўстаноўку комплексу падарыла Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў на 80-годдзе раёна ў студзені гэтага года.

Паводле інфармацыі tvr.by. Фота nesvizh-news.by

Усе навіны