1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Кансерваванае дзіцячае харчаванне пачнуць выпускаць у Дзяржынскім раёне

11.03.2020

У Дзяржынскім раёне ў ліпені плануюць увесці ў эксплуатацыю завод па вытворчасці кансерваванага дзіцячага харчавання.

Паводле інфармацыі старшыні Дзяржынскага райвыканкама Мікалая Арцюшкевіча, на заводзе будуць вырабляць розную прадукцыю, у тым ліку з казінага малака. Аб'ёмы вытворчасці плануюцца вялікія. Таксама тут будзе працаўладкавана каля 200 работнікаў.

Дарэчы, у будучыні плануецца стварыць і ўласнае прадпрыемства па вырошчванні коз.

Паводле інфармацыі belta.by. Фота pixabay.com

Усе навіны