1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

На Міншчыне працягваюць уладкоўваць безбар'ернае асяроддзе

02.03.2020

У Дзяржынску прайшла калегія камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, якая падвяла вынікі дзейнасці сістэмы за 2019 год і вызначыла задачы на наступны перыяд.

Так, паводле інфармацыі старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Тамары Красоўскай, у вобласці былі адаптаваны 354 аб'екты інфраструктуры ў сферы сацыяльнай абароны, аховы здароўя, культуры, фізкультуры і спорту, адукацыі, гандлю і жыллёвага фонду.

На гэта па падпраграме "Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб" з розных крыніц было накіравана больш за 1 млн.рублёў.

Аднак многія прыярытэтныя аб'екты ўладкаваны без уліку комплекснага падыходу да ўсяго маршрута перамяшчэння людзей з інваліднасцю. Пытанне ўзята на кантроль.

Дарэчы, усяго ў Мінскай вобласці пражываюць больш за 92 тыс. людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Узровень забяспечанасці іх сацыяльнымі паслугамі на 10 тысяч грамадзян вырас у параўнанні з 2018 годам на 5,8%.

Паводле інфармацыі belta.by

Усе навіны