1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Слуцкім раёне высадзяць больш за 300 га лесу

07.04.2020

Слуцкі лясгас пасадзіць больш за 300 га лесу. У асноўным гэта будуць хвоя і елка, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Як распавялі ў Слуцкім лясгасе, працы па аднаўленні пачынаюцца яшчэ зімой — са збору яловых і сасновых шышак. Летась нарыхтавалі больш за 17 т.

Дарэчы, на шышкасушылцы Вараб'ёўскага лясніцтва працуюць у кругласутачным рэжыме яшчэ з канца лютага. Затым насенне дастаўляюць у мясцовыя лесасекі і гадавальнікі, дзе і вырошчваюць пасадачны матэрыял асноўных драўняных і хмызняковых парод, якія растуць у Беларусі.

Першыя пасадкі ўжо правялі ў Амговіцкім і Урэцкім доследна-вытворчым лясніцтвах. Там высадзяць больш за ўсё дрэў. З сярэдзіны сакавіка да аднаўлення прыступілі і астатнія лясніцтвы.

Усяго ж у Слуцкім раёне плануюць высадзіць дрэвы на агульнай плошчы больш за 300 га. У першую чаргу работы пачаліся ў хвойніках, пашкоджаных караедам.

Усе навіны