1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Новую паліклініку пабудуюць у Нясвіжы

28.05.2020

У Нясвіжы плануюць пабудаваць новую сучасную паліклініку, паведамляе МЛЫН.ВY.

Як распавёў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Афанасік, у свой час быў распрацаваны праект на будаўніцтва радзільні з паліклінікай, аднак з-за недахопу фінансавання яно было спынена. Але, калі старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын наведваў раённую бальніцу, пытанне аб новай паліклініцы ўздымалася. У бліжэйшы час адкарэктуюць праектна-каштарысную дакументацыю і, магчыма, у наступным годзе на наяўных падмуркавых падставах пачнецца будоўля.

Таксама магчыма, што пасля ўвядзення ў эксплуатацыю новай паліклінікі дзеючая змяніць профіль.

Паводле інфармацыі mlyn.by. Фота pixabay.com

Усе навіны