1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У 4 раёнах Мінскай вобласці дзейнічае забарона на наведванне лясоў

10.04.2020

На сённяшні дзень забарона на наведванне лясоў дзейнічае ўжо ў 52 раёнах Беларусі. Дадзеная інфармацыя размешчана на інтэрактыўнай карце забаронаў і абмежаванняў на наведванне лясоў Міністэрства лясной гаспадаркі. 

А вось у Мінскай вобласці, па дадзеных на раніцу 10 красавіка, забароны дзейнічаюць у Дзяржынскім, Салігорскім, Стаўбцоўскім і Мінскім раёнах. 

Прычына часовых забаронаў - высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць гарачае, сухое надвор'е, адсутнічаюць ападкі, пажар узнікае ад найменшай іскры. На жаль, асноўная прычына пажараў - чалавечы фактар. Грамадзяне выпальваюць сухую расліннасць, з-за парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд. Часта пакутуе і асабістая маёмасць насельніцтва.

Усе навіны