1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Лагойску завяршыўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі

04.05.2020

У Лагойску завяршыўся месячнік па навядзенні парадку на зямлі: на вуліцах, у месцах адпачынку і скверах, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Дарэчы, у гэтых месцах высадзілі каля 1 100 дэкаратыўных раслін: іглічныя, лісцяныя пароды дрэў, хмызнякі, ружы.

Высаджвалі дрэвы і расліны ўвесь красавік, працуючы па горадзе кропкава. Так, стварылі маляўнічае месца адпачынку ў прамзоне на вуліцы Мінскай, дзе засяроджана мноства прадпрыемстваў.

Быў прыведзены ў парадак і сквер Надзеі Харчанка, які стаў месцам памяці герояў вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў. Тут высадзілі іглічныя, хмызнякі, бэз.

Зялёныя астраўкі з'явіліся каля будынка ЗАГСа, уздоўж праезнай часткі на вуліцы Мінскай. Дарэчы, вуліцу ўпрыгожылі спіралепадобныя і шаровідные туі, кусты шыпутніка бліскучага, сакура.

Паводле інфармацыі mlyn.by

Усе навіны