1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У рэгіёне яравымі культурамі засеяна амаль 119 тысяч гектар

09.04.2020

Паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Мінаблвыканкама. 

На сённяшні дзень, паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчавання Мінскага аблвыканкама, ужо ва ўсіх раёнах вобласці ідзе сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. 

Тройку лідэраў адкрывае Пухавіцкі раён. Тут аграрыі засеялі 9,1 тыс. га палёў. Слуцкі раён - 8,5 тыс. га, Капыльскі - 7,9 тыс. га. 

Па дадзеных на раніцу 7 красавіка ў цэлым па Мінскай вобласці засеяна 118,7 тыс. га палёў. А ўсяго ў рэгіёне яравую сяўбу трэба будзе правесці на 164 тыс. га.


Усе навіны