1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У рэгіёне працягваецца месяц па навядзенні парадку

24.04.2020

На Міншчыне працягваюць уладкоўваць помнікі, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі, азеляняць тэрыторыі, паведамляе Беларусь 1.

Максімальна эфектыўна дапамагае працаваць і зваротная сувязь. Так, профільныя ўстановы прымаюць ініцыятывы па добраўпарадкаванні ад мясцовых жыхароў. Напрыклад, у бліжэйшы час пачнуць добраўпарадкоўваць крыніцы ў розных кутках вобласці.

А ў гэтыя дні асаблівую ўвагу надаюць навядзенні парадку каля месцаў пахавання і мемарыялаў, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Гэтыя працы плануюць завяршыць у пачатку траўня.

Паводле інфармацыі tvr.by. Фота pixabay.com

Усе навіны