1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Слуцку высадзяць больш за тысячу саджанцаў дрэў

23.04.2020

Сёлета ў Слуцку плануюць высадзіць больш за тысячу саджанцаў дрэў, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Як распавялі ў КУП "Слуцкае ЖКГ", прадпрыемства ўдзельнічае ў працоўнай абласной акцыі "Мільёны маладых дрэў - роднай Міншчыне!", якая прымеркавана да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сёлета ў тых месцах Слуцка, дзе патрабуецца дадатковае азеляненне, высадзяць 1160 саджанцаў, што ў два разы больш запланаванай колькасці.

Дарэчы, першую пасадку ўжо правялі ў раёне вул.Гагарына. Там высадзілі 85 маладых бярозак.

Паводле інфармацыі mlyn.by. Фота pixabay.com

Усе навіны