1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Смалявічах пабудуюць 6 жылых дамоў для мінчан-чаргавікоў

29.04.2020

Жылы дом для мінчан-чаргавікоў на 192 кватэры сёлета ўвядуць у эксплуатацыю ў Смалявічах. Пачнуць будаваць яшчэ шэсць. Таксама плануецца пабудаваць школу і два дзіцячыя садкі. Інфармацыя апублікавана ў тэлеграм-канале "Мінск. Афіцыйна".

-У цяперашні час у горадзе-спадарожніку Смалявічах узводзіцца дом на 192 кватэры. Увод аб'екта ў эксплуатацыю намечаны на 2020 год. Адначасова распрацоўваецца праект забудовы і праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ па 6 жылых дамах. Работы над імі плануецца завяршыць у чэрвені. Арыентыровачна са жніўня і да канца бягучага года прадугледжаны паэтапны пачатак будаўніцтва гэтых дамоў. Наваселле ў іх змогуць справіць 628 сем'яў, - паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала "Мінск. Афіцыйна". Фота pixabay.com

Усе навіны