1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Выстава работ і асабістых рэчаў з падарожжаў Петруся Броўкі адкрыецца ў Мінску

05.02.2020

Выстава "З місіяй - у падарожжа", прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі, адкрыецца 5 лютага ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

На выставе будуць прадстаўлены работы беларускага паэта і пісьменніка, прысвечаныя паездкам у іншыя краіны. "На ёй наведвальнікі ўбачаць Петруся Броўку як удзельніка міжкультурнай камунікацыі паміж беларусамі і народамі блізкага і далёкага замежжа. У час падарожжаў паэт пашыраў кола сяброў, ствараў новыя мастацкія творы і публіцыстычныя артыкулы. Экспазіцыя азнаёміць з сувенірамі, фатаграфіямі, асабістымі рэчамі падарожніка. Паездка - вопыт для кожнага з нас, а для паэта - гэта магчымасць атрымаць натхненне, напісаць верш, расказаць суайчыннікам пра іншы, далёкі і часам незнаёмы свет", - адзначылі ў музеі.

Выстава будзе працаваць па 8 мая.

Пятрусь Броўка - беларускі і савецкі пісьменнік, паэт, перакладчык, драматург, публіцыст. Аўтар знакамітых вершаў "Пахне чабор…", "Як ліст дубовы…", "Ты - мая пчолка", "Калі надыдзе час спачыну…", рамана "Калі зліваюцца рэкі" і іншых. Ён перакладаў на беларускую мову творы Тараса Шаўчэнкі, Уладзіміра Маякоўскага, Паўла Тычыны, Мікалая Бажана, Аляксандра Твардоўскага, Міхаіла Ісакоўскага, Аляксандра Пракоф'ева, Джорджа Байрана.-0-

Усе навіны