1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

З пачатку года ў Мінскай вобласці працаўладкаваны амаль 4 тысяч чалавек

05.05.2020

У Мiнскай вобласці за I квартал 2020 года працаўладкаваны 3963 чалавека, з іх 1950 беспрацоўных, паведамляе БЕЛТА.

Так, па інфармацыі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, узровень беспрацоўя па выніках I квартала склаў 0,2%.

Па дадзеных на 1 красавіка, у сталічным рэгіёне налічвалася звыш 15 тысяч вакансій, зараз вакантных пасад больш за 13 тысяч.

Па дадзеных на люты, у эканоміцы Мінскай вобласці занята больш за 688 тысяч чалавек. Прырост 100,4% да лютага мінулага года. 52% занятых людзей працуе ў сферы вытворчасці.

Паводле інфармацыі belta.by

Усе навіны