1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларускія аграрыі пачалі веснавыя палявыя работы

03.03.2020

Беларускія аграрыі пачалі веснавыя палявыя работы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

"Аграрыі нашай краіны пачалі веснавыя палявыя работы - падрыхтоўку глебы, вываз і ўнясенне арганікі, калійных і фосфарных угнаенняў. Калі прыдатныя тэмпературныя ўмовы настануць раней, чым у мінулым годзе, яны будуць гатовы пачаць сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Але для гэтага тэмпература глебы павінна дасягнуць адзнакі плюс 5 градусаў і вышэй", - расказалі ў прэс-службе.

Завяршаецца падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да пасяўной кампаніі. Па стане на 2 сакавіка, накоплена 584,9 тыс.т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу (46,6 працэнта да патрэбнасці). Поўнасцю сфарміраваны асноўны і страхавы фонды насення яравых збожжавых і зернебабовых культур.

Мінулая зіма ў Беларусі была анамальна цёплай. Паводле даных Белгідрамета, сярэдняя тэмпература паветра перасягнула норму на 5,5 градуса. Такая цёплая зіма адзначаецца ўпершыню за ўсю гісторыю метэаназіранняў. У Мінсельгасхарчы адзначылі, што, нягледзячы на незвычайныя ўмовы, азімыя паспяхова перанеслі зімоўку.

Усе навіны