• Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Городская панорамаГородская панорама
Главная -  Новости -  Новости района

КАБ ПАЛЕПШЫЦЬ УМОВЫ ПРАЦЫ

03.05.2017
3 мая, Салігорск /Уласн. інф/ На бягучы год у адкрытым акцыянерным таварыстве “Беларуськалій” намечана рэалізаваць каля паўсотні праектаў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў. Ідэі для стварэння тых праектаў узнікаюць на прадпрыемстве ў працэсе атэстацыі рабочых месцаў, аналізу меркаванняў членаў калектыву наконт умоў працы.

Яркім прыкладам рэалізацыі намечаных мерапрыемстваў апошнім часам можна назваць мадэрнізацыю аспірацыйнай сістэмы на складах абагачальнай фабрыкі 2-га рудаўпраўлення, што значна палепшыла ўмовы працы машыніста кратцэр-крана. Увогуле паляпшэнню ўмоў працы работнікаў фабрык і дапаможных цахоў было скіравана шмат увагі. Так, у аддзяленнях САФ абсталявалі антышумавыя кабіны, устаноўленыя на антывібрацыйных пласцінах, з кандыцыянерамі, каб персаналу было дзе перавесці дух. Зноў жа пастаянна вядзецца работа па ўдасканаленні сродкаў індывідуальнай аховы, каб тыя былі надзейнымі і зручнымі.