• Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Городская панорамаГородская панорама
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
Главная -  Новости -  Новости района

ПАДРАДЧЫКI НА КАНТРОЛI

03.05.2017
3 мая, Салігорск /Уласн. інф/ З пачатку гэтага года на ўсіх вытворчых пляцоўках адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуськалій” рэалізуюцца мерапрыемствы па ўзмацненні кантролю за падраднымі арганізацыямі, якія выконваюць тут розныя заказы калійшчыкаў. Асноўная ўвага – строгаму выхаванню правіл аховы працы.

Яно і зразумела: менавіта падрадныя арганізацыі не так даўно павялічылі жалобны лік няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Са смяротным зыходам таксама. Прынята, напрыклад, рашэнне кожны аўторак праводзіць на вытворчых пляцоўках ААТ так званы дзень падрадчыка, у рамках якога спецыяльная камісія “Беларуськалія” ацэньвае ўзровень мер аховы працы на аб’ектах, дзе шчыруюць падрадныя арганізацыі. Гэта, як сведчаць спецыялісты, значна павысіла адказнасць апошніх.