• Городская панорамаГородская панорама
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
Главная -  Новости -  Новости района

ПЕРАМОЖЦЫ “КАЛЯДНАЙ ЗОРКI”

17.01.2018
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта конкурсу – папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў нашай краіны. Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Мінскую вобласць на выставе прадстаўлялі 70 лепшых работ, абраных на абласным этапе. Па выніках XXI Рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”:

У намінацыі “Калядная зорка” дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Караліна Занская і Сафія Качаноўская - навучэнкі ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Людміла Аляксандраўна Царыкевіч).
У намінацыі “Навагодняя ёлка” дыплом ІІІ ступені заваявала Кацярына Бараноўская, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец).
У намінацыі “Навагодняя паштоўка” дыплом І ступені - у Паўла Кудраўца, навучэнца ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Таццяна Мікалаеўна Кудравец).
У намінацыі “Навагодні персанаж” дыплом ІІІ ступені атрымала Дар’я Падлозная, навучэнка ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна” (педагог Наталля Васільеўна Хадакоўская).

Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у творчасці!