• Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  • Городская панорамаГородская панорама
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
Главная -  Новости -  Новости района

Салiгорскi волат

12.07.2017
Нядаўна работнік рудніка 1-га рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» Аляксандр Курак у чарговы раз пацвердзіў званне аднаго з самых дужых мужчын нашай краіны.

Салігорскі волат заняў першае месца ў міжнародным турніры па сілавым экстрыме «Minsk strong battle», які праходзіў 3 ліпеня каля Палаца спорту ў сталіцы і быў прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Спаборніцтвы праходзілі па чатырох відах: трэба было і цяжэрнае бервяно паднімаць, і са штангай ды гантэлямі пазаймацца, і аўтамабіль на сабе цягнуць. Ужо пасля трэцяга практыкавання Аляксандр Курак абышоў сваіх сапернікаў з Беларусі, Расіі і Літвы.