• Городская панорамаГородская панорама
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  •  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
Главная -  Новости -  Новости района

Трэба зрабiць перапынак

12.07.2017
На Бярозаўскім участку 4-га рудаўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуськалій» распачаліся падрыхтоўчыя работы па спыненнi вытворчага працэсу. Гэта патрэбна, каб здзейсніць планавы рамонт на абагачальнай фабрыцы 1-га рудаўпраўлення, куды на перапрацоўку паступае руда з Бярозаўкі.

Намячаецца, што рамонт будзе доўжыцца з 19 па 27 ліпеня. Перапынкам на Бярозаўскім участку намераны ўскарыстацца з максімальнай эфектыўнасцю. Тут збіраюцца выканаць буйны аб’ём работ па рамонце абсталявання паверхневага і падземнага комплексаў. Так, напрыклад, пад зямлёй будуць падладжаны магістральныя канвееры, ролікавыя апоры, механічныя стыкі канвеерных стужак заменяць на клеявыя.