•  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
  • Городская панорамаГородская панорама
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
Главная -  Новости -  Новости района

ЗА ДОЛАРЫ

19.04.2017
19 красавіка, Салігорск /Уласн. інф./ У мінулым годзе адкрытае акцыянернае таварыства “Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі” актыўна ўдзельнічала ў работах па ўзвядзенні інжынернай інфраструктуры стартавай зоны на тэрыторыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі Камень”.

Такім чынам ААТ забяспечыла перавыкананне гадавога задання па экспарце будаўнічых паслуг. Салігорскія будаўнікі на згаданым аб’екце асвоілі 20,7 мільёна долараў ЗША (пры заданні 15,5 мільёна долараў). Сёлета будтрэст намераны зарабляць валюту ўжо за межамі Беларусі.