1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

29 і 30 жніўня ў Салігорску на Цэнтральнай плошчы пройдуць пашыраныя кірмашы-распродажы тавараў "Школьны базар - 2020"

28.08.2020

Наведаўшы гэтымі днямі "Школьны базар", можна будзе набыць усё неабходнае для школьнікаў розных узростаў. У шырокім асартыменце будуць прадстаўлены пісьмовыя прыналежнасці, адзенне і абутак дзелавога стылю розных вытворцаў, галантарэйныя тавары. Чакаюцца зніжкі.

Ну, а каб выбар і купля ўсяго неабходнага да школы не змарылі навучэнцаў і іх бацькоў, на плошчы будуць прадстаўлены разнастайныя забавы, сярод якіх - каруселі і жывыя поні. Таксама на "Школьным базары" будуць працаваць гандлёвыя пункты з кандытарскімі вырабамі, напоямі, сокам, марозівам.

Усе навіны