1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адзіны дзень бяспекі. Фінальнае мерапрыемства

02.09.2020

З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду ў перыяд з 1 па 10 верасня на Салігоршчыне праходзіць Адзіны дзень бяспекі.

Так, ва ўстановах адукацыі работнікі МНС будуць абмяркоўваць з рабятамі пытанні бяспекі з дапамогай гульнявой праграмы, нагадваць ім пра тое, як захаваць сваё жыццё і здароўе і не дапусціць НС. Адначасова з гэтым, ратавальнікі пагутараць з педагогамі і выступяць на бацькоўскіх сходах.

Разам з тым запланаваны гутаркі з працоўнымі калектывамі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Работнікі службы выратавання нагадаюць асноўныя прычыны пажараў, а таксама раскажуць асноўныя правілы бяспекі на працоўным месцы і ў быце.

Завяршальным і самым маштабным у акцыі стане правядзенне фінальнага мерапрыемства. Яно адбудзецца 6 верасня ў Палацы Культуры г. Салігорска. Пачынаючы з 10 раніцы для дарослых і дзяцей на свежым паветры будзе падрыхтавана гульнявая праграма, цікавыя сюрпрызы і падарункі, а таксама тэатралізаваная пастаноўка па тэматыцы бяспекі жыццядзейнасці. Чакаем усіх жадаючых!

Усе навіны