Аўтавакзал "Салігорск" з 1 мая зменіць рэжым працы
28.04.2022

З 1 мая змяняецца рэжым працы білетных кас, а таксама залы чакання аўтавакзала "Салігорск".
Як пракаментавала начальнік аўтавакзала Людміла Лявончык, гэта звязана з нізкай плынню пасажыраў у вячэрні час, бо большасць пасажыраў аддаюць перавагу садзіцца ў аўтобусы на гарадскіх прыпыначных пунктах.
Працаваць білетныя касы і залы чакання будуць з 06.00 да 18.30.
Крынiца: Шахцёр