1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Юбілейны вечар узорнага ансамбля танца" Зорны шлях " прайшоў у Салігорску

01.12.2019
У апошні дзень восені ў дзіцячай школе мастацтваў адбыўся юбілейны вечар узорнага ансамбля танца"Зорны шлях".
Ужо 10 гадоў гэты калектыў радуе сваімі выступамі не толькі салігарчан, але і жыхароў іншых гарадоў. "Зорны шлях" - пастаянны ўдзельнік раённых, абласных спаборніцтваў і конкурсаў. Нязменны кіраўнік калектыву Ірына Бондар робіць упор на народныя танцы, але яны смела і ўмела пераплятаюцца з сучаснай харэаграфіяй.
Павіншаваць калектыў прыйшлі і ганаровыя госці. Са словамі віншаванняў і пажаданняў звярнуліся намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама Ігар Карака, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Таццяна Кірбай. Не пакінулі без увагі ансамбль і калегі з Палаца культуры-дырэктар ДУ "Палац культуры" Аксана Кукліцкая і кіраўнік заслужанага калектыву РБ ансамбля танца "Сузор'е" Вадзім Матанцаў. Было шмат цёплых слоў, шчырых пажаданняў, а таксама каштоўных падарункаў.
Самая трапяткая сустрэча з кіраўніком "Зорнага шляху" адбылася ў выпускнікоў гэтага калектыву. Усе доўга абдымаліся, казалі шмат прыемных і цёплых слоў і дарылі падарункі.
Усе навіны