1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафілактычная акцыя "Цвярозы кіроўца"

04.09.2020

Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і псіхатропных або таксічных рэчываў з'яўляецца самым грубым і небяспечным парушэннем Правілаў дарожнага руху, што немінуча прыводзіць да ДТЗ.

На тэрыторыі Салігорска і Салігорскага раёна з пачатку года затрыманы 181 кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення, з іх 12 паўторна.

З мэтай спынення фактаў кіравання транспартам у стане ап'янення, як адной з асноўных прычын ДТЗ з цяжкімі наступствамі ў перыяд з 04 да 07 верасня 2020 года Дзяржаўтаінспекцыя Мiнскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю "Цвярозы кіроўца". У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў размяшчэння аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі (кафэ, АЗС і інш.), асабліва ў вячэрні і начны час сутак.

ДАІ нагадвае!

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадача права кіравання нецвярозаму, а таксама адмова ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.

За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.

ПАВАЖАНЫЯ ГРАМАДЗЯНЕ! Не заставайцеся абыякавымі, калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, паведаміце па тэлефоне "102", можа быць гэты званок выратуе чыё-небудзь жыццё.

Усе навіны