1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці"

10.08.2020

Напярэдадні новага навучальнага года ў Салігорскім раёне пройдзе рэспубліканская акцыя "У цэнтры ўвагі – дзеці", галоўная мэта якой - прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду.

Акцыя пройдзе ў два этапы.

З 17 па 31 жніўня прафілактычныя мерапрыемствы будуць арганізаваны ў буйных гандлёвых цэнтрах, універмагах, іншых крамах, дзе рэалізуюцца тавары для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту. Так, у месцах продажу дзіцячага адзення з'явіцца экіпіроўка выратавальніка з надпісам "Для дзяцей, пакінутых без нагляду". Акрамя таго хлапчукам і дзяўчынкам будзе прапаноўвацца выканаць шэраг заданняў па бяспецы жыццядзейнасці і запісаць усё гэта ў свой "Дзённік бяспекі".

З 1 па 10 верасня пачнецца другі этап акцыі, які будзе праходзіць як Адзіны дзень бяспекі. На школьных лінейках і класных гадзінах работнікі МНС будуць гаварыць з дзецьмі аб бяспецы, аб тым, як захаваць сваё жыццё і здароўе і не дапусціць надзвычайных здарэнняў. Разам з тым запланавана правядзенне гутарак з педагагічным складам устаноў адукацыі, працоўнымі калектывамі арганізацый, а таксама праца інтэрактыўных пляцовак МНС у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Усе навіны