Сярэдняя школа № 1 г. Салігорска святкуе Дзень ведаў

1 верасня расчыніла дзверы сярэдняя школа № 1 г. Салігорска для сваіх навучэнцаў. На ўрачыстую лінейку, якая праходзіла ў школьным двары, прыйшлі школьнікі, іх бацькі, бабулі і дзядулі. Бо 1 верасня - дзень асаблівы.
Урачыстае мерапрыемства пачалося з ўзняцця сцяга Рэспублікі Беларусь пад гукі дзяржаўнага гімна.
З Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года навучэнцаў павіншавалі дырэктар школы Валянціна Каштальян, а таксама госці свята - намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Салігорскага аддзела аховы МУС Рэспублікі Беларусь Віталь Брагінец і старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Кацярына Федзяняк.
У гэтым годзе ў Беларусі за школьныя парты сядуць 115 000 першакласнікаў у тым ліку 127 дзяцей, як паведаміла Валянціна Міхайлаўна Каштальян, у гэтым годзе ўпершыню пераступяць парог сярэдняй школы № 1 г. Салігорска.
У той жа час для некаторых навучэнцаў сярэдняй школы № 1 гэты навучальны год у школе будзе апошнім, а далей іх чакаюць ВНУ. Такіх вучняў не шмат - усяго 46, але кожны чацвёрты з іх - гэта прэтэндэнт на ўзнагароджанне залатым або срэбным медалём. Кожны трэці - гэта выдатнік у вучобе. Да таго ж, вельмі многія з будучых выпускнікоў - пераможцы розных конкурсаў, алімпіяд і фестываляў.
У сваёй сказанай на дарогу прамовы дырэктар школы выказала шмат добрых пажаданняў навучэнцам, адзначыўшы, што ў краіну ведаў рабят павядуць настаўнікі - сапраўдныя прафесіяналы.
- Выхаванне ў чалавеку дабрыні, адказнасці, павагі, патрыятызму немагчыма без ведаў, - адзначыў Віталь Мікалаевіч Брагінец, віншуючы вучняў з 1 Верасня. - Гэтыя веды дадуць навучэнцам педагогі школы. Веды - гэта сіла. Закладзеныя яшчэ ў дзяцінстве, у школьныя гады, яны чырвонай ніткай праходзяць праз усё жыццё чалавека.
Урачыстая лінейка стала сапраўдным святам для прысутных. У выкананні вучняў - першакласнікаў і будучых выпускнікоў - прагучалі вершы і песні. Сваё выступленне падрыхтавалі і вучні класа з прававым ухілам адукацыі - будучыя праваахоўнікі.
Традыцыйна празвінеў званочак, які абвяшчае аб развітанні з бесклапотным летам і пачатку падарожжа ў Краіну Ведаў.
У гэты дзень першакласнікам былі ўручаны значкі - эмблемы навучальнай адукацыі і кнігі «Беларусь - наша Радзіма».
Пасля заканчэння лінейкі школьнікі дружна адправіліся на заняткі, першы ўрок якіх прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Крынiца: Шахцёр