1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

"Традыцыі суверэннай Беларусі"

19.12.2019
19 снежня ў раённай цэнтральнай бібліятэцы адбыўся адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме:»традыцыі суверэннай Беларусі". Гаворка ішла аб традыцыях, якія мы ўсе добра ведаем і якімі ганарымся. У іх ліку агульнанацыянальная патрыятычная акцыя "Беларусь памятае", Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", свята "Купалле", дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", ушанаванне працаўнікоў вёскі "Дажынкі", уручэнне прэмій "За духоўнае адраджэнне",спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, Калядны міжнародны турнір аматараў хакея, Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі і многія іншыя. Перад працоўным калектывам ДУК «Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка» выступіла Куклицкая Аксана Анатольеўна, дырэктар дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Салігорска».
Усе навіны