У паліклініцы Салігорска спыняюць прыём пацыентаў з прыкметамі ВРВІ па нядзелях
06.04.2022

З 10 красавіка ў Салігорскай паліклініцы №2 па нядзелях будзе весціся прыём толькі пацыентаў без павышанай тэмпературы і прыкмет ВРВІ, паведамляе адміністрацыя паліклінікі.
Чалавек з прыкметамі ВРВІ ў нядзельныя дні можа звярнуцца ў прыёмнае аддзяленне Салігорскай ЦРБ.
Прыём па суботах у паліклініцы №2 застаецца без зменаў: з 8:00 да 15:00 будзе працаваць як чыстая зона, так і інфекцыйнае аддзяленне для пацыентаў з прыкметамі ВРВІ.
Крыніца: Шахцёр