1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Выстава «Святло ікон» адкрылася ў Салігорскім краязнаўчым музеі

07.08.2020

У краязнаўчым музеі Салігорску пачала працу новая выстава – "Святло ікон". Яе аўтар - мастачка з г. Маладзечна Ядвіга Сянько, за плячыма якой сур'ёзны вопыт у іканапісе. Shahter.by таксама схадзіў на адкрыццё.

Даведка: Ядвіга Сянько напісала больш за 2000 абразоў і карцін на хрысціянскую тэму. Яе працы можна ўбачыць не толькі ў храмах г. Маладзечна і Маладзечанскага раёна, але і ў многіх храмах Беларусі і за яе межамі, а таксама ў некаторых музеях Рэспублікі. Мастак працуе таксама ў жанры пейзажу і нацюрморта. Ёю напісана каля 600 кветкавых кампазіцый і пейзажаў. Работы Ядвігі Сянько знаходзяцца ў прыватных калекцыях ва Украіне, Расіі, Арменіі, краінах Балтыі, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі, Англіі, ЗША, Бельгіі. Пражывае ў горадзе Маладзечна. Займалася ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам мастака Юрыя Герасіменкі.

У 1983 годзе скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў – факультэт выяўленчага мастацтва – аддзяленне станкавага жывапісу і графікі і курс кіраўнікоў ізакалектываў. З 1997 па 2009 год супрацоўнічала з ЗАТ "Хрысціянская ініцыятыва" у горадзе Мінску. З 1997 года творчасць мастака практычна неразрыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па благаславенні Філарэта мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце абразоў. У арсенале яе работ ёсць і каталіцкія абразы, і ўсе вядомыя біблейскія сюжэты. Мастак супрацоўнічае з каталіцкімі і праваслаўнымі храмамі, карціннай галерэяй, "Духоўнай кнігай" у г. Мінску і ў г. Гродна.

Выстава ў Салігорскім краязнаўчым музеі стала ўжо 249-й па ліку для мастачкі. На адкрыцці прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, старшыня Мінскай абласной арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Святлана Сарока, старшыня і члены Салігорскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" і мноства іншых гасцей, якім цікавы гэты кірунак мастацтва.

У экспазіцыі прадстаўлена 49 работ з выявай аблічча розных святых. Наведаць выставу можна да 30 жніўня.

shahter.by

Усе навіны