1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Зімовы баль моладзі-2020 прайшоў у Салігорску

20.01.2020
18 студзеня ў Салігорску прайшоў  традыцыйны у апошнія гады зімовы баль моладзі. Сёлета ён насіў назву "Калядныя сустрэчы". Месцам "Калядных сустрэч" зноў стаў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна. Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык зімовага балю Антоні Гапановіч, педагог дадатковай адукацыі ГУДО "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна". Акрамя ўдзельнікаў у прыгожых і элегантных уборах і белых пальчатках, сабраліся іх сябры, родныя і проста знатакі танцавальнай культуры. Гучала Жывая інструментальная музыка ў выкананні народнага дзіцячага духавога аркестра дзіцячай музычнай школы. Пары хупава кружыліся па зале. У праграме былі вальсы, полькі, кадрылю, танга і іншыя танцы розных эпох і народаў.
Усе навіны