1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Асаблівая ўвага — мясцовых дарогах. ДАІ паедзе ў вёскі і аграгарадкі па ўсёй Мінскай вобласці

21.10.2021

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці на працягу чатырох дзён будуць праводзіць масіраваную адпрацоўку мясцовых аўтадарог і сельскіх населеных пунктаў. З 22 па 25 кастрычніка інспектары ў сельскай мясцовасці нададуць асаблівую ўвагу пешаходам, правілам іх перавозкі, а таксама нецвярозым вадзіцелям.

Старшы інспектар аддзялення агітацыі прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Мінаблвыканкама Ірына Сапунова распавяла карэспандэнту МЛЫН.ВУ:

- Адпрацоўка будзе праводзіцца з мэтай прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама спынення правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху. У мерапрыемствах удзельнічаюць як супрацоўнікі ДАІ, так і іншыя службы міліцыі грамадскай бяспекі. Кантроль на мясцовых дарогах будзе галосным і негалосным.

Ірына Сапунова адзначыла, што ў прыярытэце — выяўленне парушэнняў, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Гэта — парушэнні з боку уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, не прадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, кіраванне транспартнымі сродкамі вадзіцелямі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення і (або) не маюць права кіравання, парушэнні хуткасных рэжымаў, а таксама правіл перавозкі пасажыраў, асабліва непаўналетніх.

Парушальнікі будуць прыцягнуты да адказнасці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

— Паважаныя жыхары Мінскай вобласці, калі вы валодаеце інфармацыяй аб тым, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, альбо бачыце на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў, веласіпедыстаў, паведаміце аб гэтым у дзяжурную частку ДАІ па тэлефонах: 8 (017) 229-04-44 або 102. Званок бясплатны, - сказала Ірына Сапунова.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Усе навіны