1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

A.Турчын: «Задача - максімальна персаніфікаваць незанятых у эканоміцы грамадзян»

16.09.2022

На выязной нарадзе аб рэалізацыі Дэкрэта № 3 Аляксандр Турчын падкрэсліў, што вырашэнне пытання занятасці на рынку працы патрабуе комплекснага падыходу, паведамляе Мінская праўда.

— На прыкладзе Чэрвеньскага раёна я б хацеў паказаць працу, якая адбываецца ў гэтай сферы. Задача - максімальна персаніфікаваць катэгорыю незанятых у эканоміцы грамадзян, каб мы разумелі хто ёсць у гэтых спісах і як працаваць з кожнай катэгорыяй, дзе намаганні трэба прыкласці нашай падатковай службе, дзе патрэбна дапамога органаў унутраных спраў, дзе сельсавета, сферы адукацыі, — адзначыў старшыня Мінаблвыканкама..

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская адзначыла, што быў праведзены якасны і колькасны аналіз баз даных грамадзян, не занятых у эканоміцы. У выніку быў зменены падыход: за кожнай лічбай убачылі канкрэтнага чалавека з рознай аб'ектыўнай рэчаіснасцю, з розным выхаваннем. Асаблівую ўвагу звярнулі на людзей, якія доўга не працуюць і не шукаюць спосаб для гэтага.

Старшыня Чэрвенскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі расказаў, якая работа праводзілася па рэалізацыі Дэкрэта № 3. На гэты момант у Чэрвеньскім раёне налічваецца больш за тысячу чалавек, не занятых у эканоміцы.

У цэлым сітуацыя на рынку працы Μінскай вобласці ў студзені - жніўні 2022 года характарызавалася памяншэннем колькасці свабодных працоўных месцаў, заяўленых у органы занятасці наймальнікамі ўсіх форм уласнасці. 

Колькасць беспрацоўных, якія знаходзяцца на ўліку ў службе занятасці на 1 верасня гэтага года, склала 696 чалавек, што на 98 чалавек або 12,3 працэнта менш, чым на аналагічную дату мінулага года (794 чалавекі). Садзейнічанне ў працаўладкаванні аказана 11168 грамадзянам, у тым ліку 3120 беспрацоўным. У студзені-ліпені 2022 года ў эканоміцы вобласці было занята 679,2 тыс. чалавек (99,2 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года). 

Узровень рэгіструемага беспрацоўя ў цэлым па вобласці склаў 0,1 працэнта. У Мінскай вобласці створаны і функцыянуюць 23 пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва пасяджэнні якіх праводзяцца не радзей як 2 разы ў месяц. За першае паўгоддзе 2022 года адбылося 325 пасяджэнняў камісій, у тым ліку 87 выязных, на якія было запрошана 26,5 тыс. грамадзян, з іх больш за 2,8 тыс. — вядучых асацыяльны лад жыцця.

У Чэрвені ўдзельнікі нарады падвялі вынікі і намецілі планы па далейшай рэалізацыі Дэкрэта № 3 у Мінскай вобласці. Пад кожную катэгорыю людзей былі вызначаны меры, якія трэба выканаць, каб рушыць наперад у гэтым напрамку. Таксама былі абазначаны тэрміны, каб адсачыць канкрэтныя вынікі.

— На рабочай нарадзе разглядалі вельмі важнае пытанне - занятасць нашых грамадзян. Ёсць пэўная катэгорыя людзей у краіне, якая не працуе, але пры гэтым карыстаецца дабротамі і дзяржаўнымі паслугамі. Пры гэтым ёсць не толькі сацыяльныя абавязанні і дзяржаўныя гарантыі перад чалавекам, але і абавязанні чалавека перад дзяржавай. Сёння мы яшчэ раз разгледзелі, як складваецца сітуацыя з занятасцю ў Мінскай вобласці, расклаўшы дэталёва сітуацыю на прыкладзе Чэрвеньскага раёна. База незанятых створана, мы пайменна бачым кожнага чалавека, які не працуе. Але галоўнае - разабрацца, па якой прычыне не працуе чалавек, а ўжо зыходзячы з разумення прычын, выбудоўваць адпаведныя меры. І мы адназначна сёння разумеем, што захады павінны быць адрасныя. Калі чалавек не працуе на працягу 5 гадоў — гэта пытанне з боку падатковых органаў за якія даходы ён жыве. Калі чалавек вядзе асацыяльны лад жыцця, тады мы разумеем, чыя гэтая зона адказнасці і як трэба з гэтым чалавекам працаваць, — рэзюмавала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Усе навіны