1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Маладзечна пайшло насустрач шлягерам на закрыцці фестывалю беларускай песні і паэзіі

14.06.2021

У Маладзечне, у амфітэатры парку Перамогі, вечарам 12 чэрвеня адбылося закрыццё юбілейнага ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Заключны акорд гэтага творчага форуму прагучаў у выглядзе падарожжа па гісторыі правядзення фестывалю.

Канцэрт называўся “Маладзечна — насустрач шлягерам”.

На сцэне амфітэатра з двух бакоў стаялі сталы, за якімі сядзелі знакамітыя кампазітары і артысты, удзельнікі фестывалю розных гадоў.

Народны атрыст Беларусі, кампазітар Васіль Раінчык расказаў, што ён памятае самы першы фэст у 1993 годзе. Тады на гарадскім стадыёне сабралося 8 000 гледачоў.

Па словах заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Цвятковай, у тыя гады нават гаворка не ішла пра камерцыйны бок праекту. Мэтай стварэння фестывалю было адраджэнне нацыянальнай песні і паэзіі.

У выкананні брэндавага ансамбля беларускай эстрады “Верасы” прагучала песня Раінчыка і Цвятковай “Белы парус”. За раялем — Васіль Раінчык.

Вядучыя фэсту подкрэслілі, што на працягу 1994-2000 гадоў мяняліся канцэртныя пляцоўкі форуму, але нязменным заставалася адно — любоў да нацыянальнай культуры.

На сцэну выйшлі легендарныя “Песняры”, якія выканалі песню Уладзіміра Мулявіна на верш Максіма Багдановіча “Лявоніха”.

У 2001 годзе фестываль набыў статус нацыянальнага і агульнадзяржаўнага свята. У 2011-м Міністэрства культуры заснавала прыз імя Уладзіміра Мулявіна за папулярызацыю беларускай песні.

На канцэрце добрым словам успомнілі кампазітараў Ігара Лучанка і Аляксандра Ціханоўскага, якіх ужо няма з намі.

Кацярына Муратава выканала песню з рэпертуару Аляксандра Ціханоўскага і Ядзвігі Паплаўскай “Ты да я, да мы с тобой”.

Ад 2002-га па 2009 гады ўдзельнікі фестывалю здзіўлялі гледачоў новымі творамі, праграмамі і песнямі. У гэтыя гады прагучала песня Ігара Паліводы на словы Леаніда Пранчака “Маладзечна”, якая была напісаная яшчэ ў 1990-х, падчас правядзення першых фестываляў. Прагучала яна і цяпер.

Заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская выканала песню “Белая ластаўка”.

Фестываль ніколі не стаяў на месцы, увесь час развіваўся. У 2011 годзе ўпершыню прайшоў канцэрт “Маладзечна-рок”. У 2014-м канцэрт маладых выканаўцаў у рамках фэсту стаў асноўнай яго праграмай.

Старшыня Саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч сказала:

— Прыемна, что мы ўспамінаем легендарных дзеячаў мастацтва, але сёння за кулісамі шмат маладых талентаў.

Алена аддала даніну памяці кампазітарам Валерыю Іванову і Алегу Моўчану, якія пайшлі з жыцця. А песні Атрашкевіч пад яе акампанемент на раялі спявалі маладыя выканаўцы.

На фестывалі ў 2016-м адзначалі 75-годдзе з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Уладзіміра Мулявіна. Гэтаму юбілею былі прысвечаныя асноўныя мерапрыемствы фэсту.

Форум 2017 года прайшоў над знакам 135-годдзя з народзінаў народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вольга Булай под акампанемент Алены Атрашкевіч выканала песню Ігара Лучанка на верш Якуба Коласа “Мой родны кут”.

Народны артыст Беларусі, кампазітар Леанід Захлеўны падкрэсліў, што фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне даў пуцёўку ў жыццё многім маладым таленавітым выканаўцам.

На гэты фэст Захлеўны прыехаў са сваім ансамблем “Бяседа”.

У выкананні “Бяседы” прагучалі песні “Родная хата” і “А ў садзе, у садочку”.

Вінашанькай на торце канцэрта “Маладзечна — насустрач шлягерам” стала выступленне кампазітара Алега Елісеенкава і заслужана артыста Беларусі, спевака Аляксандра Саладухі.

Саладуха пад акампанемент Елісеенкава на раялі выканаў песні “Молодые пацаны” і “Берега”.

Елісеенкаў спеў апошнюю песню юбілейнага фестывалю “Прыязджайце да нас у Беларусь”.

Маладзечанцы амаль цалкам запоўнілі гдядзельную залу амфітэатра на закрыціі форуму. Традыцыйны фестывальны додждж у гэты раз толькі на 15 хвілін прымусіў гледачоў раскрыць парасоны і скончыўся.

На развітанне ўдзельнікам канцэрту вынеслі кветкі ад Маладзечанскага райвыканкама.

Фестываль беларускай песні і паэзіі развітаўся з маладзечанцамі да наступнай сустрэчы.

Крынiца: Минский облисполком

Усе навіны