На Міншчыне ўтворана абласная камісія па рэферэндуме ў складзе 13 чалавек
25.01.2022

Сёння адбыліся першыя пасяджэнні Мінскай абласной, Жодзінскай гарадской і раённых камісій па рэферэндуме. Шляхам галасавання былі абраныя кіруючыя склады камісій, а таксама вызначаны іншыя арганізацыйныя пытанні.
Усяго ў Мінскай вобласці сфарміраваны 24 камісіі — абласная, Жодзінская гарадская і 22 раённыя. У іх склад увайшлі 289 чалавек. Сярод іх прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных партый, працоўных калектываў, грамадзян. Большасць абраных сяброў маюць досвед працы ў камісіях і карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у сваіх калектывах.
Крынiца: Мінскі аблвыканкам