Прэзідэнт Беларусі ўзгадніў прызначэнне новага кіраўніка Дзяржынскага раёна
11.03.2021
Дзяржынскі раён узначаліць Максім Лысенка, які раней займаў пасаду старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Максім Лысенка нарадзіўся ў 1984 годзе ў горадзе Кустанай ў Казахстане. У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт, а ў 2010-м - Мінскі інстытут кіравання.
З Дзяржынскім раёнам Максім Лысенка знакам не па чутках. З 2007-га па 2012-ы гады ён працаваў вядучым спецыялістам раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. А з 2012-га па 2017-ы гады быў яе начальнікам. Пасля Максім Лысенка выконваў функцыі намесніка старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольны асяроддзя, апошнія два гады займаў пасаду старшыні камітэта.