1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Салігорску асілкі 29 мая будуць падымаць бярвёны і перамяшчаць 18-тонны аўтобус

27.05.2021

Турнір па сілавым экстрыме Soligorsk Strong Battle-2021 пройдзе 29 мая ў Салігорску ў гонар Дня работнікаў хімічнай прамысловасці.

На пляцоўцы каля Спартыўна-відовішчнага комплексу квартэт беларускіх асілкаў будзе здзіўляць гледачоў эфектнымі сілавымі практыкаваннямі.

Аляксандр Курак, Аляксей Карпіеня, Станіслаў Зубко, Вячаслаў Ларын будуць спаборнічаць у жыме бярвення 100-140 кг, пераносе каромысла вагой 350 кг на 20 метраў, станавы цязе і ўздыме пакрышак. Разыначкай праграмы стане перамяшчэнне волатамі 18-тоннага аўтобуса на 20 метраў.

Пачатак праграмы ў 13: 00.

Усе навіны