1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Жодзінскія самазвалы будуць перавозіць горныя пароды на яшчэ адным кар'еры ў Расіі

10.03.2021

Два новых кар'ерных самазвала «БЕЛАЗ» грузападымальнасцю 240 тон прыступілі да працы на тэхналагічных дарогах жалезнарудная кар'ера Стойленскаага ГОКа, якое ўваходзіць у Групу НЛМК. Пра гэта распавялі ў прэс-службе жодзінскага аўтагіганта.

Па планах стойленцаў, 240-тоннікi дазволяць паменшыць трафік тэхнікі на тэхналагічных лініях кар'ера і павысіць прадукцыйнасць працы, бо аб'ём перавозак у суткі адным самазвалам ў сярэднім складае 10-11 тысяч тон горнай пароды.

Усяго ў кар'еры Стойленскага ГОКа на здабычы руды цяпер задзейнічаны 32 кар'ерных самазвала "БелАЗ" грузападымальнасцю 130-136 тон, а таксама тры 220-тонных і чатыры 240-тонных беларускіх волата.

Усе навіны