1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка зацвердзіў новыя палажэнні аб Савеце Бяспекі

14.06.2021

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 11 чэрвеня падпісаў указ нумар 214 "Аб Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам зацверджаны новыя палажэнні: аб Савеце Бяспекі і яго рабочым органе - Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі.

Дакумент не толькі абнаўляе і актуалізуе нормы, што рэгламентуюць дзейнасць Савета Бяспекі, але і накіраваны на павышэнне яго ролі ў абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі, падтрыманні грамадзянскага міру і згоды ў краіне, процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.

У ім вызначаецца асноўнае прызначэнне Савета Бяспекі - падрыхтоўка прапаноў Прэзідэнту для прыняцця ім рашэнняў па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі ў мэтах забеспячэння нацыянальнай бяспекі і рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Беларусі, - з якога вынікаюць усе задачы і функцыі гэтага калегіянальнага органа.

У новым палажэнні аб Савеце Бяспекі ў поўным аб'ёме замацаваны нормы дэкрэта Прэзідэнта ад 9 мая 2021 года нумар 2 "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу". Што датычыцца Дзяржаўнага сакратарыята, то галоўная сутнасць ускладзеных на яго задач і функцый - у інфармацыйна-аналітычным, прававым і арганізацыйна-тэхнічным забеспячэнні дзейнасці кіраўніка дзяржавы, Савета Бяспекі ў сферы нацыянальнай бяспекі.

Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзены склад Савета Бяспекі. У лік яго пастаянных членаў дадаткова ўключаны старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю і генеральны пракурор.

Крынiца: БелТА

Усе навіны