1
Главная / Новости / Новости региона

Узнагародзілі лепшых жанчын года Міншчыны

12.03.2020

27 удзельніц намінаваліся на конкурс «Жанчына года Міншчыны – 2019». Усе яны дасягнулі поспехаў у розных сферах — ад вытворчасці і сельскай гаспадаркі да грамадскай працы і мацярынства.

647A7552.jpg

Па традыцыі жанчын года выбіралі ў пяці намінацыях: «Паспяховы кіраўнік», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Матчына слава», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура».

647A7613.jpg

Хто ж яны, жанчыны 2019 года?

Намінацыя «Паспяховы кіраўнік»:

647A7150.jpg

Іна Пяткевіч — заснавальнік і дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «НовостройТорг» (Стаўбцоўскі раён). Як сцвярджаюць дасведчаныя, былая настаўніца больш за 15 год у бізнесе. Яе першы праект — магазін гаспадарчых і будаўнічых матэрыялаў. Пераможца раённага конкурсу «Жанчына года Стаўбцоўшчыны — 2019».

Намінацыя «Актыўная жыццёвая пазіцыя»:

647A7306.jpg

Ірына Карповіч — начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У Жодзінскім гарвыканкаме з 2012 года, узначальвала напачатку аддзел культуры. На цяперашняй пасадзе ў падначаленні Ірыны Карповіч 235 чалавек, з іх 186 — жанчыны. «Разам мы можам усё» — такі дэвіз жодзінскай каманды.

Намінацыя «Матчына слава»:

647A7169.jpg

Вера Ложачнік — адзін з бацькоў-выхавальнікаў упраўлення па адукацыі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта. Яна — выхавальніца першага ў Барысаве дзіцячага дома сямейнага тыпу, якому ўжо амаль 19 год. Вера Ложачнік выхавала 27 дзяцей. У 2016 годзе атрымала Падзяку Барысаўскага райвыканкама за шматгадовую і сумленную працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

Намінацыя «Гаспадыня вёскі»:

647A7241.jpg

Наталля Селях — гаспадыня аграсядзібы «Гаенскія вытокі».

З чырвоным дыпломам скончыла Полацкае педагагічнае вучылішча. Усё жыццё жыве і працуе ў вёсцы. Сядзіба Наталлі Селях стала найлепшым аб’ектам аграэкатурызму па выніках ХI рэспубліканскага турысцкага конкурсу «Спазнай Беларусь».

Намінацыя «Духоўнасць і культура»:

647A7121.jpg

Зоя Міхнавец — галоўны рэдактар вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал».

Тут працуе з 2003 года. Пачынала ж з атрымання чырвонага дыплома па спецыяльнасці «Аграном», уладкавалася ў адно з сельгаспрадпрыемстваў Салігорскага раёна. Актыўнасць і мэтанакіраванасць і прывялі Зою Міхнавец на тэлебачанне.

Таксама падчас урачыстасцей абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын абвясціла пераможцу абласной фотаакцыі «Усёй сям’ёй — на выбары». Самымі дружнымі выбаршчыкамі стала сям’я Мея з Жодзіна. У Аляксандра і Алены тры сыны — Артур, Ігнат і Глеб. Дачка Ліза — фіналістка дзіцячага «Еўрабачання-2018», уладальніца мноства ўзнагарод прэстыжных конкурсаў.

647A6834.jpg

Узнагародзілі таксама пераможцаў абласнога конкурсу СМІ «Сучасніца Міншчыны». Нечакана высветлілася, што матэрыялы пра жанчын —газетныя і часопісныя публікацыі, тэле- і радыёрэпартажы — найлепш удаюцца… самім жанчынам. Нават найлепшымі СМІ абласная арганізацыя БСЖ назвала рэдакцыі, якія ўзначальваюць — здагадацца няцяжка — таксама жанчыны. Гэта барысаўскае «Адзінства», стаўбцоўскі «Прамень» і Маладзечанскі тэлеканал «МКТВ».

mlyn.by, Ігар Сяргееў, Стас Лабаты. Фота: Паўла Арлоўскага

Все новости